Фото: МИД
Пасол Беларусі ў Алжыры Яўген Сабалеўскі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту краіны Абдэльмаджыду Тэбуну. Пра гэта паведамілі ў МЗС.
Падчас пратакольнай гутаркі Тэбун пацвердзіў намер наведаць з візітам нашу краіну. Бакі таксама абмеркавалі запланаваныя візіты ў Мінск міністраў знешняга гандлю, прамысловасці і аховы здароўя Алжыра.
“Прэзідэнт Алжыра выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў па стварэнні вытворчасцяў энерганасычаных трактароў, пасажырскай тэхнікі, збожжасушыльных комплексаў, дзіцячага харчавання, а таксама ў развіцці ўзаемадзеяння ў сферах фармацэўтыкі і адукацыі”, – гаворыцца ў паведамленні.
Цікава, што ў ім не згадваецца праект па вытворчасці ўгнаенняў, які прапаноўваў рэалізаваць утрох разам з Аманам Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Алжыр.
Бакі таксама дамовіліся правесці ў лістападзе другое пасяджэнне Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.