Прэм’ер Казахстана прыляцеў у Беларусь

Прэм’ер-міністр Казахстана Олжас Бектэнаў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яго сустрэў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

1 кастрычніка ў Доме ўрада адбудуцца перамовы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін. Па выніках сустрэчы плануецца падпісанне міжнародных дакументаў.

У гонар візіту Бектэнава Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўвечары афарбавалася ў колеры дзяржаўнага сцяга Казахстана, паведамілі у прэс-службе беларускага ўрада.