Праваабаронцы: КДБ працягвае праводзіць ператрусы па месцы рэгістрацыі беларусаў, якія выехалі

Хваля ператрусаў па месцы рэгістрацыі беларусаў, якія выехалі, працягваецца. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцам вядома ўжо пра больш як 30 выпадкаў ператрусаў у сваякоў актывістаў, якія знаходзяцца за мяжой. Іх праводзіць КДБ. Частка ператрусаў звязаная з удзелам у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве, Вільні, Беластоку і ЗША.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!