Фото: "Вясна"
23 лістапада праваабаронцы праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч і Святлана Галаўнёва сустрэліся са спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам. Сустрэча адбылася ў Варшаве ў рамках серыі кансультацый спецдакладчыка з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці.
Бакі абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і змены ў характары пераследу. Праваабаронцы звярнулі ўвагу на транснацыянальныя рэпрэсіі і на схаваны характар рэпрэсій унутры краіны.
Асобна абмяркоўвалася сітуацыя з палітвязнямі і крокі, якія могуць спрыяць вызваленню палітвязняў і спыненню рэпрэсій.
Праваабаронцы растлумачылі спецдакладчыку механізм працы беларускага «экстрэмісцкага» заканадаўства, як функцыянуюць адпаведныя спісы і як гэта ўплывае на асобныя групы грамадства.
«У сакавіку ў Савеце па правах чалавека ААН адбудуцца слуханні і будзе прымацца рэзалюцыя па Беларусі. Таму ў гэтым кантэксце таксама важна падзяліцца меркаваннямі аб бягучай сітуацыі ў краіне», — адзначыў Стэфановіч.