Прарыў трубы на Жукоўскага пакінуў без гарачай вады дамы на трох вуліцах у Мінску

У «Мінскэнерга» пракаментавалі прарыў трубаправода, які адбыўся сёння ў раёне вуліцы Жукоўскага ў Мінску. На прадпрыемстве адзначылі, што аварыя суправаджалася моцным выкідам вады. Да месца здарэння накіравалі чатыры аварыйныя брыгады філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі».

Да 13:05 выкід вады спынілі, пашкоджанне лакалізавалі. Цяпер спецыялісты адпампоўваюць ваду і абследуюць месца здарэння, каб дакладна вызначыць участак пашкоджання.

На час аварыйна-аднаўленчых работ абмежавана гарачае водазабеспячэнне ў дамах на вуліцах Жукоўскага, Магілёўскай і Варанянскага.

Прычыны здарэння высвятляюцца.