Прамысловая вытворчасць у Беларусі ў студзені-верасні вырасла на 0,5%

Прамвытворчасць у Беларусі па выніках верасня крыху павялічыла тэмпы росту. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені-верасні склаў 166,4 млрд рублёў. Ён вырас у супастаўных цэнах на 0,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, сведчаць даныя Белстата. Па выніках васьмі месяцаў прамвытворчасць расла на 0,2%.

Галіны паказалі наступную дынаміку:

  • горназдабыўная прамысловасць +2,7% (2,28 млрд рублёў),
  • апрацоўчая прамысловасць -0,6% (147,4 млрд рублёў),
  • забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам +7,2% (13,49 млрд рублёў),
  • водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў +1,8% (3,19 млн рублёў).

У рэгіянальным разрэзе найбольшае зніжэнне паказаў Мінск (-3,7%). Найбольш вырасла прамвытворчасць у Брэсцкай вобласці (+4,7%).