Сёння расійскі Варонеж падвергся налёту беспілотнікаў. Паводле інфармацыі расійскага боку, над Варонежскай вобласцю было збіта 113 дронаў, у тым ліку над Варонежам больш за 70.
“Узгаранні адбыліся на некалькіх прамысловых прадпрыемствах (без істотных наступстваў), у дзелавым цэнтры ў цэнтральнай частцы горада, шматкватэрным доме, двух дачных пасёлках, на школьным стадыёне і ў гаражным кааператыве. Пашкоджанні фасадаў і вокнаў фіксуюцца амаль ва ўсіх раёнах горада”, – паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Гусеў.
Два чалавекі загінулі, 17 чалавек атрымалі раненні. Большая частка параненых пацярпелі ў цягніку, на які ўпалі абломкі беспілотніка ў прыгарадзе Варонежа.
РЧ паведаміла пра пашкоджанне ўчастка чыгуначнай сеткі. Рух цягнікоў у вобласці прыпынены з-за адсутнасці напружання ў кантактнай сетцы на ўчастку Трэсвяцкая – Сомава – Атрожка – Варонеж.
Паводле даных украінскіх маніторынгавых каналаў, пад ударам маглі апынуцца Варонежскі авіязавод, а таксама нафтахімічны завод «Воронежсинтезкаучук».