Пракуратура расцаніла нявыплату зарплаты ў Баранавічах як махлярства

Баранавіцкая міжраённая пракуратура расцаніла абставіны нявыплаты зарплаты на адным з прадпрыемстваў як махлярства. Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да дырэктара арганізацыі.

Як паведамілі ў пракуратуры, дырэктар атрымаў у банку крэдыт на суму 100 тыс. рублёў для фінансавання бягучай дзейнасці, у тым ліку для выплаты зарплат. Паводле версіі абвінавачання, атрымліваючы пазыку, дырэктар не збіраўся выконваць абавязацельствы. Замест гэтага ён пералічыў грошы на падкантрольны яму разліковы рахунак таварыства, а ў далейшым зняў наяўныя грошы і патраціў іх на ўласныя мэты. Запазычанасць па зарплаце засталася непагашанай.

Мужчына абвінавачваецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.