Прадстаўнікі дэмсіл ушанавалі ў Львове памяць загінулых беларускіх добраахвотнікаў

У Львове ўшанавалі памяць беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава і паляка беларускага паходжання Пшэмыслава Расевіча-Кучынскага, якія загінулі на вайне, абараняючы Украіну, паведамілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Магілы 19 лістапада наведалі кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне Вольга Зазулінская, дарадца Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

Аляксей Лазараў ваяваў на баку Украіны з 2022 года. Ён удзельнічаў у абароне Кіева, вызваленні Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей, а таксама ў баях на ўсходзе Украіны. Загінуў у студзені 2026 года. Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі, паляк беларускага паходжання, служыў у Палку Каліноўскага. Ён загінуў у жніўні 2024 года. Абодва добраахвотнікі пахаваныя ў Львове.

«Вельмі цяжка стаяць сярод гэтых сцягоў і разумець, колькі тут страчаных жыццяў. І сярод іх – беларусы, якія пайшлі абараняць Украіну. Колькі людзей ужо ніколі не вернуцца дадому, не абдымуць сваіх родных, не ўбачаць сяброў. Асобная наша мэта, абавязак і місія – расказаць свету пра беларускіх добраахвотнікаў. Таму што менавіта яны з’яўляюцца тварам той Беларусі, якая гатовая ахвяраваць жыццём дзеля свабоды іншых, з надзеяй, што калі-небудзь гэтая свабода прыйдзе на іх Радзіму», – заявіў Дзяніс Кучынскі.