Прадстаўніцтва АПК па сацыяльнай палітыцы абнавіла кантакты

Прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы абнавіла кантакты для зваротаў беларусаў.

“Калі вы апынуліся ў складанай сітуацыі, прадстаўніцтва дапаможа разабрацца, якія крокі зрабіць, куды звярнуцца па дапамогу, а ў тэрміновых выпадках — непасрэдна далучыцца да вырашэння праблемы”, — праінфармавалі у АПК.

Для звычайных зваротаў прапануецца выкарыстоўваць электронную пошту social@belaruscabinet.org. Адказ абяцаюць на працягу 72 гадзін.

Для тэрміновых зваротаў рэкамендуецца Telegram @social_belaruscabinet. На гэты кантакт прапануецца пісаць у выпадку затрыманняў, пагрозы дэпартацыі, наяўнасці пагрозы жыццю, здароўю і бяспецы.

“Прадстаўніцтва не выдае фінансавую дапамогу і не замяняе адваката, але можа падказаць, дзе знайсці адпаведныя фонды, праграмы падтрымкі і юрыдычную дапамогу”, — папярэдзілі ў АПК.