Прадметных прапаноў па сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі Цзіньпіна не было – Пяскоў

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў на дзённым брыфінгу заявіў, што прадметных прапаноў па сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і РФ, а таксама старшыні КНР на саміце АЦЭС не было.

“Прадметных якіх-небудзь прапаноў або дамоўленасцяў ні па самой сустрэчы, ні па магчымым парадку дня і змесце гэтай сустрэчы не абмяркоўвалася і нікім не выказвалася”, – сказаў ён.

Нагадаем, The Wall Street Journal раней напісала, што Расія прапанавала правесці на саміце АЦЭС у Кітаі сустрэчу Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна і Сі Цзіньпіна, якая будзе прысвечана ў тым ліку расійска-ўкраінскаму ўрэгуляванню.

Разам з тым гіпатэтычна магчымасць такой сустрэчы існуе.

“Улічваючы, што ўсе тры кіраўнікі дзяржаў патэнцыйна, можа быць, будуць браць удзел у саміце ў Кітаі, то сапраўды тэма такой гіпатэтычнай сустрэчы згадвалася”, – сказаў ён.

Пяскоў пры гэтым адзначыў, што канчатковае завяршэнне вайны магчымае толькі з удзелам прадстаўніка Украіны.

“Вядома ж, безумоўна, канчатковае ўрэгуляванне без удзелу кагосьці з Кіева, хто гатовы ўзяць на сябе адказнасць, немагчымае”, – сказаў ён, перадае ТАСС.