Скриншот видео
У Махачкале пасля налёту беспілотнікаў адбыўся пажар у порце. Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскага Дагестана Фёдар Шчукін. Ён запэўніў, што ўсе паветраныя цэлі былі знішчаныя.
“У выніку падзення іх фрагментаў адбыліся ўзгаранні на партовай інфраструктуры ў Махачкале і ў Аварскім музычна-драматычным тэатры імя Гамзата Цадасы”, – паведаміў ён.
Узгаранні былі аператыўна ліквідаваныя. Пры гэтым у інтэрнэце з’явіліся відэа выбухаў у Махачкале.
У ноч на чацвер Расавіяцыя ўводзіла абмежаванні ў аэрапортах Махачкалы, Уладзікаўказа, Грознага.