Фото: Straż Granicznа
Польскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Літвы, якія спрабавалі ўехаць у краіну з беларускімі цыгарэтамі.
Цыгарэты выявілі ў аўтамабілі на пункце часовага кантролю ў Бурбішках. Мужчыны ехалі ў Opel, у багажніку якога знайшлі 460 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі на суму каля 9000 злотых.
Цыгарэты канфіскавалі, у дачыненні да літоўцаў праводзяцца далейшыя працэсуальныя дзеянні.