Фото: Погранохрана Польши
Памежная ахова Польшчы паведаміла пра затрыманне 40-гадовага грамадзяніна Беларусі. Ён спрабаваў уехаць з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску “Кузніца”.
Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мужчына абвешчаны ў вышук Германіяй. На яго выдадзены еўрапейскі ордар на арышт. Грамадзянін Беларусі падазраецца ў інтэрнэт-махлярстве.
Мужчыну затрымалі і перадалі паліцыі.