Фото: Straż Granicznа
Польскія памежнікі выявілі чарговую партыю паветранай кантрабанды. На гэты раз кантрабандысты выкарысталі тры метэазонды ў адной звязцы. Яны прызямліліся ў населеным пункце Мазанувка ў Бяла-Падляскім павеце.
Метэазонды перавезлі праз мяжу 15 тыс. пачкаў цыгарэт розных марак без польскіх акцызных марак.
У якасці найбольш верагоднага месца паходжання кантрабанды памежнікі называюць Беларусь. Вядуцца пошукі датычных да перакідкі тавараў.