Польскія памежнікі дапамогуць ахоўваць латвійска-беларускую мяжу

З 19 кастрычніка па 1 лістапада польскія памежнікі будуць дапамагаць латвійскім калегам у ахове мяжы з Беларуссю.

Польскія памежнікі акажуць тэарэтычную і практычную дапамогу ў маніторынгу мяжы. Узаемадзеянне ажыццяўляецца на падставе пагаднення аб трансгранічным супрацоўніцтве, падпісанага памежнымі службамі Польшчы і Латвіі ў пачатку кастрычніка.

«Мэта супрацоўніцтва — садзейнічаць забеспячэнню грамадскай бяспекі, прадухіляць і выяўляць крымінальныя злачынствы і іншыя правапарушэнні, а таксама ўмацоўваць узаемадзеянне паміж дзвюма краінамі ў барацьбе з трансгранічнай злачыннасцю», — паведамляе памежная служба Латвіі.