Польскія цягнікі атрымаюць спадарожнікавы інтэрнэт

Пасажыры цягнікоў PKP Intercity у Польшчы з кастрычніка атрымаюць магчымасць пратэставаць спадарожнікавы інтэрнэт. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства інфраструктуры Дарыюш Клімчак.

PKP Intercity ужо правяла закрытыя тэсты, а цяпер паслугу пачнуць прадастаўляць пасажырам. У кастрычніку хуткі спадарожнікавы інтэрнэт павінен стаць даступным на некаторых маршрутах хуткасных цягнікоў Pendolino.

Кампанія тэставала спадарожнікавы інтэрнэт ад Starlink і еўрапейскіх пастаўшчыкоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!