Фото: Straż Granicznа
Польскія памежнікі затрымалі 58-гадовага грамадзяніна Польшчы, які спрабаваў правезці кантрабандныя беларускія цыгарэты. Для гэтага ён выбраў незвычайны транспарт — камбайн.
Як расказалі ў Падляскім аддзеле Памежнай службы, супрацоўнікі заставы ў Кузніцы ўбачылі “аб’ект”, які скідаў “пасылкі”, і адразу ж накіраваліся да месца здарэння.
На тэрыторыі ўладання, дзе ўпала пасылка з неба, мужчына хаваў каробкі з цыгарэтамі ў свой камбайн. Усяго ў яго канфіскавана 1,5 тыс. пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.
Мужчыну выстаўлена абвінавачанне, ён будзе знаходзіцца пад наглядам паліцыі і не можа пакідаць краіну. Таксама ён абавязаны выплаціць 15 тыс. злотых у якасці забеспячэння магчымага пакарання.
З пачатку гэтага года ў Падляскім ваяводстве памежнікі перахапілі паветраную кантрабанду цыгарэт на агульную суму 6,9 млн злотых, былі затрыманыя 43 чалавекі.