Польшча увайшла ў лік членаў Аб’яднанай інспекцыйнай групы ААН. На выбарах з перавагай у адзін голас яна апярэдзіла Расійскую Федэрацыю. Масква ўпершыню за 60 гадоў пазбавіцца свайго прадстаўніка ў гэтай структуры.
Інспекцыйная група з’яўляецца наглядным органам, які адказвае за правядзенне інспекцый, ацэнак і расследаванняў з мэтай павышэння эфектыўнасці, кіравання і каардынацыі дзейнасці арганізацый ААН.
Прадстаўніком Польшчы ў інспекцыйнай групе стане Якуб Хмялеўскі. Яго пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў ахоплівае 2028-2032 гады.