Фото: Straż Graniczna
Памежная ахова Польшчы паведаміла пра дэпартацыю 9 грамадзян Беларусі. Яны былі высланыя на радзіму.
“Замежнікам было выстаўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая займалася незаконнай вытворчасцю і абаротам цыгарэт без польскіх акцызных марак”, – гаворыцца ў паведамленні Марскога аддзела Памежнай аховы Польшчы.
Высланыя грамадзяне Беларусі ўтрымліваліся ў розных пенітэнцыярных установах Паморскага ваяводства.
У дачыненні да дзевяцярых грамадзян нашай краіны таксама прынята рашэнне аб забароне на ўезд у Польшчу і краіны шэнгенскай зоны на 7 гадоў.