Фото: «Вестник Нафтана»
Пастаўкі паліва з беларускіх НПЗ ідуць у Расію на максімуме, Мінск чуйна рэагуе на растучыя патрэбы расійскага боку, заявілі ў Крамлі.
“Пастаўкі паліва ідуць, і ідуць на максімум. У дадзеным выпадку беларускія сябры чуйна рэагуюць на растучыя патрэбы, за што мы ім удзячныя”, – сказаў журналістам у нядзелю прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, перадае “Інтэрфакс”.
Так ён адказаў на пытанне, ці абмяркоўвалі прэзідэнты Расіі і Беларусі падчас сустрэчы напярэдадні павелічэнне паставак бензіну з беларускіх НПЗ.