Скриншот видео
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць перанакіраванне танкераў з расійскім дызельным палівам, якія ішлі ў ЗША. У яго спыталі, ці азначае гэта зрыў дызельнай здзелкі.
“Мы не можам з вамі абмяркоўваць камерцыйныя нюансы. Камерцыйныя нюансы, яны не могуць станавіцца публічнымі”, – адказаў ён.
Нагадаем, раней Financial Times напісала, што тры з чатырох танкераў, якія былі загружаныя расійскім дызельным палівам, змянілі пункты прызначэння. Замест партоў на атлантычным узбярэжжы ЗША яны цяпер паказваюць сігнал “у чаканні ўказанняў”, які, як правіла, азначае, што порт разгрузкі не вызначаны.