Пяскоў адмаўляе наяўнасць патрабавання аб выхадзе новых членаў з НАТА

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што падчас перамоваў у Абу-Дабі не выстаўлялася патрабаванне аб выхадзе з НАТА дзейных членаў альянсу.

“Мне пра гэта невядома, не, не вылучалася. Пра гэта гаворкі, вядома, дакладна не ішло”, – сказаў ён.

Сёння BILD са спасылкай на крыніцы расказаў пра пазіцыю Масквы па пытаннях бяспекі ў Еўропе, якая была выказана ў Абу-Дабі. Сярод іншага выданне згадала выхад з НАТА Фінляндыі.

Ён таксама пракаментаваў магчымы ўдзел прадстаўнікоў еўрапейскіх структур у перамовах.

“Калі ў еўрапейцаў ёсць той, хто хоць неяк упаўнаважаны размаўляць, калі ў еўрапейцаў сапраўды ёсць жаданне – то, вядома, мы будзем гатовыя з імі размаўляць”, – сказаў ён.

“Пасля таго як мы зразумеем іх рэальны намер і гатоўнасць садзейнічаць мірнаму працэсу, тады ўжо можна будзе прымаць рэальнае рашэнне аб правядзенні дыялогу па ўкраінскім урэгуляванні ў пашыраным фармаце”, – дадаў Пяскоў.