Пяць прэзентацый, дванаццаць выдавецтваў: на варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі будзе працаваць беларускі стэнд

26–29 лістапада ў Варшаве пройдзе кірмаш гістарычнай кнігі, на якім ЦБС разам з партнёрамі — Інстытутам Беларускай Кнігі і Kamunikat.org — арганізуе стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў і аўтараў.

Salon Niezależnych Wydawców i Autorów Białoruskich будзе працаваць пад нумарам 65.

На стэндзе будуць прадстаўлены 12 незалежных беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў: Kamunikat.shop, ARCHE, Skaryna Press, Gutenberg, RozumMedia, Połackija Łabirynty, Lohvinau, Magenta, Букіністка, byProsvet, SayBeat.

  • 26 лістапада (чацвер) адбудуцца тры прэзентацыі: зборніка коміксаў «Праз краты» (15.00), кнігі Сяргея Чыгрына «Перасяленцы ці ўцекачы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944–1948 гадах» (16:00) і кнігі Вольгі Вялічкі «Нябачныя: галасы жонак беларускіх палітвязняў» (17:00).
  • 27 лістапада (пятніца) у 15.00 пройдзе прэзентацыя кнігі Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі».
  • 28 лістапада (субота) у 15:00 адбудзецца прэзентацыя другога тома кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды».
  • 29 лістапада (нядзеля) у 15:00 будзе прэзентацыя кнігі Анэты Прымака-Онішк «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia».

Час працы кірмашу:

  • 26–28 лістапада — 10:00–18:00
  • 29 лістапада — 10:00–17:00

Адрас: Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (pl. Zamkowy 4, уваход з боку вул. Grodzkiej)

Уваход вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram