На YouTube-канале «Саша, что ты несешь?!» выйшла чацвёртая серыя дакументальнага серыяла «Пукст на Поўначы». Новы эпізод праекта Reform.news прысвечаны скандынаўскай літаратуры, беларускай мове і перакладам, якія змянялі знаёмых з дзяцінства герояў.
На гэты раз Сяргей Пукст успамінае, як упершыню ўбачыў кнігу пра «Піпі Доўгаяпанчоха» ў перакладзе Дзмітрыя Плакса. У адрозненне ад акуратнай Піпі з савецкага перакладу, гэтая дзяўчынка ела мухаморы і выглядала сапраўднай панкаўскай адарвай. Гэтая гісторыя становіцца нагодай для больш сур’ёзнай размовы. Пасля здабыцця незалежнасці Беларусь шукала ўласную мову, а разам з ёй – магчымасць чытаць сусветную літаратуру наўпрост, без рускай мовы-пасярэдніка. Падтрымка перакладаў і культурных абменаў з боку нардычных краін дапамагла з’явіцца цэлай школе беларускіх перакладчыкаў.
У серыі таксама ідзе гаворка пра Васіля Быкава, Святлану Алексіевіч і культурныя сувязі Беларусі з Фінляндыяй і Швецыяй. Пукст разважае пра тое, як пераклады не толькі змяняюць кнігі, але і дапамагаюць грамадству вярнуць уласны голас.
Аўтар сцэнарыя, апавядальнік і музыкант – Сяргей Пукст. Рэжысёр праекта – Арцём Лобач.
Фінальны эпізод праекта выйдзе ў наступную сераду, 28 кастрычніка, на YouTube-канале «Саша, что ты несешь?!».
Праект створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Council of Ministers.