Али Асадов. Фото: иpresident.gov.by
Прэм’ер-міністр Азербайджана Алі Асадаў можа наведаць Беларусь у канцы 2026 года або пачатку 2027-га. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Азербайджане Дзмітрый Піневіч у размове з Report.
Паводле слоў дыпламата, візіт уваходзіць у лік мерапрыемстваў, запланаваных у рамках дамоўленасцей паміж урадамі дзвюх краін і даручэнняў прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана.
«Мы плануем, што ў найбліжэйшы час, у канцы гэтага года, у пачатку наступнага, адбудзецца візіт прэм’ер-міністра Азербайджана ў Беларусь», — сказаў Піневіч.