Стивен Уиткофф и Джаред Кушнер. Скриншот видео
Трохбаковыя перамовы ЗША, Украіны і Расіі адбудуцца ў Абу-Дабі 10-11 лістапада. Такія даты назваў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф. Паводле яго слоў, перамовы будуць праводзіцца на “рабочым узроўні”. ЗША выступяць у якасці медыятара.
“Абмеркаванні будуць сканцэнтраваны на пытаннях пасляваеннай архітэктуры бяспекі, дээскалацыі, гуманітарных намаганнях і далейшых кроках на шляху да міру”, – заявіў Уіткаф.
На гэтым тыдні амерыканскія перамоўшчыкі маюць намер у Бруселі сустрэцца з прадстаўнікамі Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЕС і НАТА, каб абмеркаваць гарантыі бяспекі для Украіны, архітэктуру пасляваеннай бяспекі ў Еўропе, а таксама эканамічныя магчымасці для падтрымкі аднаўлення Украіны.
“Мы разлічваем развіць прагрэс, дасягнуты ў Кіеве, Осла і Санкт-Пецярбургу, на шляху да заключэння ўсёабдымнага і трывалага мірнага пагаднення, якое забяспечыць доўгатэрміновую бяспеку для будучых пакаленняў”, – дадаў Уіткаф.