У апошні час прадстаўнікі Пентагона прасілі некалькі еўрапейскіх краін НАТА змякчыць сваю рыторыку ў дачыненні да Расіі, асабліва ў частцы патэнцыйнай пагрозы з боку Масквы. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы.
Сярод адрасатаў гэтых просьбаў – Літва, Латвія і Эстонія. Просьбы прагучалі на фоне актывізацыі намаганняў адміністрацыі Трампа па арганізацыі перамоўнага працэсу па спыненні вайны паміж РФ і Украінай.
Крыніцы агенцтва паведамілі, што просьбы Пентагона тычыліся меркаванняў прадстаўнікоў краін Балтыі аб тым, што Расія загнаная ў кут і гатовая на больш адчайныя крокі. Сярод амерыканскіх чыноўнікаў, якія выступалі з такімі заявамі, агенцтва называе Элбрыджа Колбі, які адыгрывае адну з ключавых роляў у пераглядзе амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Еўропе. У прыватнасці, паводле слоў крыніцы, Колбі назваў словы накшталт “Расія загнаная ў кут як пацук” прыкладам бескарыснай рыторыкі.
Міністэрствы абароны Літвы, Латвіі і Эстоніі не адказалі на запыты аб каментарыях, а НАТА адмовілася ад каментарыяў.