У справе размяшчэння пастаяннай амерыканскай базы ў Польшчы зроблены яшчэ адзін крок. Пентагон згодны з такім планам. Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш пасля сустрэчы з міністрам вайны ЗША Пітэрам Хегсетам.
“На маё пытанне аб рашэнні па пастаяннай прысутнасці амерыканскіх войскаў міністр Хегсет адказаў: «Усё рухаецца ў добрым кірунку». Гэта азначае, як мы гэта разумеем, што Пентагон даў зялёнае святло на стварэнне пастаяннай амерыканскай ваеннай базы ў Польшчы”, – сказаў Касіняк-Камыш.
Канчатковае рашэнне будзе прымацца прэзідэнтам ЗША. Чакаецца, што яно будзе прынята ў снежні пасля заканчэння перагляду амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Еўропе.
Таксама падчас перамоваў абмяркоўвалася пытанне разгортвання ракет Tomahawk у Польшчы. Паводле слоў польскага міністра, Пентагон таксама даў станоўчую рэкамендацыю. Рашэнне ў гэтым выпадку будзе прымаць Кангрэс.