Пецярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў

Мінскі гарадскі суд 14 верасня завочна вынес прысуд пяці добраахвотнікам Палка Каліноўскага.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Юрыю Макітаву прызначана пакаранне ў выглядзе 20 гадоў калоніі, Крысціне Станкевіч, Міхаілу Чупрынскаму, Мікалаю Бойку і Наталлі Нікіцінай — па 12 гадоў.

Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да пецярых каліноўцаў была распачатая ў маі 2026 года. Суд ішоў з 20 жніўня. Усе абвінавачаныя знаходзяцца за межамі Беларусі, таму справа разглядалася завочна.

Яны абвінавачваліся паводле артыкулаў:

  • ч. 2 арт. 285 («Удзел у злачыннай арганізацыі»),
  • ч. 2 арт. 290-5 («Удзел у тэрарыстычнай арганізацыі»),
  • ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ўлады»),
  • ч. 3 арт. 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»),
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 361-3 («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»),
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»),
  • арт. 361-5 («Праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці»).