Фото: D. Umbras / LRT
Беспілотнік, які заляцеў у Літву з боку Беларусі, паводле папярэдніх даных, быў без выбуховых рэчываў, заявіў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас.
«Папярэдне дрон, здаецца, быў без выбуховых рэчываў, аднак гэта вельмі, вельмі папярэдняя інфармацыя, цяпер яна ўдакладняецца», — заявіў Каўнас.
Эксперты вывучаюць абломкі дрона і абследуюць тэрыторыю. Літва пакуль не можа сказаць, ці быў беспілотнік расійскім, паведамляе LRT.
«У цяперашні час сабраныя дэталі, абломкі дрона, абследуецца дадатковая тэрыторыя з мэтай знайсці дадатковыя фрагменты. Будуць праведзеныя дадатковыя даследаванні, робяцца спробы, наколькі гэта магчыма, устанавіць маршрут дрона, тады можна будзе ацаніць, ці з’яўляецца гэта расійскім дронам і магчымай правакацыяй або гэта дрон іншай краіны, скажам, абарончы дрон. Пакуль не будзем спяшацца з высновамі», — сказаў міністр абароны Літвы.
Беспілотнік заляцеў у паветраную прастору Літвы з боку Беларусі ў ноч з 14 на 15 верасня. Яго збілі пад Каўнасам. Беларусь не паведамляла літоўскаму боку пра беспілотнік. МЗС Літвы збіраецца накіраваць Беларусі ноту пратэсту.