Павераны Вялікабрытаніі выказаў гатоўнасць паэтапна развіваць ваенны дыялог з Беларуссю

Вялікабрытанія выказала гатоўнасць да паэтапнага развіцця дыялогу з Беларуссю ў ваеннай сферы. Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Уільям Лонгхёрст на сустрэчы з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерыем Рэвенкам, паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.

У сустрэчы таксама прыняў удзел аташэ па пытаннях абароны амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі маёр Уільям Джордж.

Паводле інфармацыі Мінабароны, Рэвенка расказаў брытанскаму дыпламату пра дзеянні Беларусі, “накіраваныя на зніжэнне напружанасці” ў Еўропе і “аднаўленне канструктыўных кантактаў з іншымі дзяржавамі па лініі абаронных ведамстваў”.

“Уільям Лонгхёрст абазначыў гатоўнасць брытанскага боку да паэтапнага развіцця беларуска-брытанскага дыялогу ў ваеннай сферы”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Уільям Лонгхёрст прыступіў да працы ў Мінску ў канцы ліпеня 2026 года.