Фото: @France.Bielorussie
Павераная ў справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо Барэ 26 лістапада сустрэлася з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Ігарам Сакрэтам, паведаміла французская амбасада.
Паводле інфармацыі амбасады, дыпламаты абмеркавалі двухбаковыя адносіны Беларусі і Францыі. Якія менавіта пытанні яны закранулі, у паведамленні не ўдакладняецца.