Павел Латушко. Фото: t.me/CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 27 лістапада даў паказанні ў паліцыі Варшавы ў якасці пацярпелага па справе аб пагрозах яго жыццю і здароўю.
Латушка быў апытаны ў раённай камендатуры паліцыі Варшава II у сувязі з пагрозамі, «якія паступілі ад крымінальных элементаў з Беларусі», — паведамілі ў прэс-службе палітыка.
Пагрозы былі зафіксаваныя з трох крыніц: дзве паступілі ад фізічных асоб, яшчэ адна была накіраваная па электроннай пошце.
У цяперашні час польскія пракуратуры расследуюць 7 крымінальных спраў у сувязі з пагрозамі на адрас Паўла Латушкі.