Скриншот видео МЧС
Ратавальнікі ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцях і Мінску дапамагалі ліквідаваць наступствы непагадзі, у тым ліку распілоўваць і прыбіраць паваленыя дрэвы.
У Брэсцкай вобласці супрацоўнікі МНС двойчы выязджалі на такія работы – у Баранавіцкім раёне і Брэсце. У абласным цэнтры былі пашкоджаныя тры легкавікі.
У Віцебскай вобласці ратавальнікі 6 разоў аказвалі дапамогу пасля падзення дрэў. Па два выезды прыйшлося на Аршанскі і Віцебскі раёны, яшчэ па адным – на Докшыцкі і Чашніцкі. У Докшыцкім раёне дрэва пашкодзіла легкавы аўтамабіль.
У Мазыры Гомельскай вобласці ўвечары паваленае дрэва перагарадзіла рух па завулку Фабрычным. Ратавальнікі распілавалі яго і вызвалілі дарогу.
У Мінскай вобласці супрацоўнікі МНС тройчы выязджалі для ўборкі 5 паваленых дрэў у Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах.
У Мінску зарэгістравалі два выпадкі падзення дрэў і адзін выпадак падзення часовых драўляных апор электрычнага кабелю. Ратавальнікі дапамаглі вызваліць два пашкоджаныя аўтамабілі і дарогу.
Паводле аператыўнай інфармацыі МНС, пацярпелых няма. Ратавальнікі працягваюць маніторыць абстаноўку.