Пастаўкі калію, запуск авіярэйсаў і ваеннае супрацоўніцтва — Рыжанкоў правёў сустрэчы ў Індыі

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з дзяржаўным міністрам замежных спраў Індыі Кірці Вардханам Сінгхам і кіраўніцтвам буйных індыйскіх кампаній падчас візіту ў Індыю.

Рыжанкоў і Сінгх абмеркавалі стан беларуска-індыйскага дыялогу і графік маючых адбыцца візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, паведамляе МЗС Беларусі.

Таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка да падпісання больш чым дзесяці міжурадавых, міжрэгіянальных і міжведамасных дакументаў.

Рыжанкоў пацвердзіў, што Беларусь зацікаўлена ў найхутчэйшым падпісанні пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Індыяй.

Бакі абмеркавалі пытанні ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, паставак калійных угнаенняў у Індыю і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Дасягнута дамоўленасць актывізаваць працу па запуску авіярэйсаў Мінск – Мумбаі і Мінск – Гоа.

Абмеркавана магчымасць пашырэння студэнцкіх абменаў і ўзаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі.

Акрамя гэтага, Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніцтвам буйных індыйскіх кампаній. Абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва з беларускімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі.

У прыватнасці, бакі абмеркавалі пытанні стварэння зборачнай вытворчасці і развіцця сэрвіснай сеткі беларускай тэхнікі ў Індыі, сумеснага выпуску тэхнікі ў Беларусі, доступу да рынкаў ЕАЭС і СНД праз беларускія свабодныя эканамічныя зоны.