Пасол ЗША ў Літве нагадала пра беларускіх палітвязняў

Пасол ЗША ў Літве Кара МакДональд завяршае сваю трохгадовую місію ў краіне і апублікавала развітальнае відэа. У ім дыпламат згадала Беларусь.

«У барацьбе за свабоду адбыўся сапраўдны цуд. Разам мы дапамаглі дамагчыся вызвалення больш за 700 палітвязняў у Беларусі. Людзі, якія прачыналіся ў халодных турэмных камерах, клаліся спаць ужо ў цёплых ложках у Літве», — сказала МакДональд у відэа.