Фото: МИД
Пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Фісенка ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту краіны Петэру Пелегрыні, паведамілі ў МЗС.
Адзначаецца, што падчас пратакольнай гутаркі Пелегрыні прывітаў рашэнне аднавіць працу амбасады Беларусі ў Браціславе і выказаўся за развіццё адносін.
“Суразмоўцы падкрэслілі неабходнасць умацавання супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, культуры, спорту, а таксама адзначылі важнасць інтэнсіфікацыі моладзевых кантактаў і наладжвання гуманітарных сувязей паміж беларускім і славацкім народамі”, – паведамілі ў МЗС.