Флаг Евросоюза. Фото: Christian Lue / Unsplash.com
Працяг санкцый Еўрасаюза супраць Расіі сутыкаецца са складанасцямі. У панядзелак прадстаўнікі краін саюза пры Еўрасавеце ўзгаднілі іх працяг толькі на 7 дзён.
Сёння яны зноў паспрабуюць прыйсці да пагаднення. Пра гэта піша карэспандэнт RFE/RL Рыкард Ёзвяк.
Каменем спатыкнення ў чарговы раз сталі абмежавальныя меры супраць асобных расійскіх алігархаў. Славакія і Люксембург хочуць выключэння са спісаў Алішэра Усманава і Міхаіла Фрыдмана, Францыя — толькі Усманава.
На дадзены момант санкцыі працягнутыя да 22 верасня.