Пасля атакі дронаў загарэўся НПЗ «КІНЕФ» у Ленінградскай вобласці

Відавочцы паведамляюць аб паражэнні дронамі нафтаперапрацоўчага прадпрыемства “Кірышынафтааргсінтэз” (КІНЕФ) у горадзе Кірышы Ленінградскай вобласці РФ. Ускосна факт атакі пацвердзіў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.

“Над тэрыторыяй Ленінградскай вобласці збіта 42 БПЛА. У выніку атакі БПЛА ў прамзоне горада Кірышы зафіксавана ўзгаранне, экстранныя службы працуюць на месцы. Баявая праца працягваецца”, – напісаў расійскі чыноўнік у сваім тг-канале.

Украінскі маніторынгавы канал @exilenova_plus дадае, што гаворка ідзе пра раён крытычна важных установак Л-35-11/1000, ЛЧ-35-11/600, ЛЧ-35-11/600, АТ-1, гідраачысткі ЛЧ-24-9/2000.

Прадпрыемства “Кірышынафтааргсінтэз” цалкам інтэгравана ў структуру расійскай нафтавай кампаніі «Сургутнафтагаз». Гэта адзіны нафтаперапрацоўчы завод на паўночным захадзе Расіі і адзін з найбуйнейшых у краіне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!