Фото: PLK SA
У Польшчы сышоў з рэек цягнік Intercity, які ехаў са Шчэціна ў Люблін.
Каля 11:25 побач з населеным пунктам Сакольнікі Сухе цягнік сутыкнуўся з грузавіком, які заехаў на пераезд. У выніку лакаматыў перакуліўся, а вагоны пасажырскага саставу сышлі з рэек.
Паведамляецца пра 20 пацярпелых, чацвёра з іх у цяжкім стане. Гэта кіроўца грузавіка, машыніст і двое пасажыраў. Усяго ў цягніку знаходзіліся каля 120 пасажыраў.