Парушана электразабеспячэнне Калодзішчаў пад Мінскам

У аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам парушана энергазабеспячэнне.

Як паведамілі ў «Мінскэнерга», адключаны 3 трансформатарныя падстанцыі. Прычына адключэння высвятляецца.

На ліквідацыю аварыі накіраваны дзве брыгады энергетыкаў.