Фото: ГТК
Беларускія мытнікі перахапілі 12 тон садавіны і гародніны, якія спрабавалі ўвезці ў Беларусь з Расіі па несапраўдных дакументах.
Грузавы аўтамабіль спынілі ў Дубровенскім раёне. Грамадзянін Беларусі, які кіраваў грузавіком расійскага індывідуальнага прадпрымальніка, паказаў таварасуправаджальныя дакументы, але ўказаныя ў іх звесткі не адпавядалі фактычнаму змесціву. Акрамя гэтага, у кіроўцы не было фітасанітарнага сертыфіката на груз.
Кошт прадукцыі, якую перавозілі, ацэньваецца больш чым у 100 тысяч рублёў, паведамляе ДМК.
У дачыненні да расійскага індывідуальнага прадпрымальніка пачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 13.12 КаАП (“Парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспарціроўкі, водпуску і рэалізацыі тавараў”). Пакаранне прадугледжвае штраф у памеры да 50% ад кошту тавару.