Делегация Мьянмы вылетает из Янгона в Беларусь. Изображение myanmaritv
Сёння пачынаецца візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі М’янмы. Мэтай візіту названа пашырэнне гандлёва-эканамічнага і прамысловага супрацоўніцтва, а таксама ўмацаванне міжпарламенцкіх кантактаў. Адна з ключавых сустрэч пройдзе ў Савеце Рэспублікі.
Дэлегацыя прыязджае па запрашэнні старшыні СР Наталлі Качанавай. Яе ўзначальвае спікер парламента У Аун Лін Двэ.
Гасцям з М’янмы збіраюцца паказаць МАЗ, МТЗ, Парк высокіх тэхналогій, гандлёвы цэнтр “Першы Нацыянальны гандлёвы дом”.
Адзначаецца, што за студзень-чэрвень 2026 года тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас у 2,5 раза, аднак дакладныя даныя пра яго не прыводзяцца.