Папярэдняя прычына НЗ у метро — кароткае замыканне электраблока

МНС назвала папярэднюю прычыну НЗ на Зеленалужскай лініі метро ў Мінску — кароткае замыканне электраблока ў тунэлі каля платформы станцыі без наступнага гарэння на станцыі «Слуцкі Гасцінец».

Ратавальнікі праводзяць разведку. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Як паведамлялася раней, рух цягнікоў на лініі спыняўся з-за паху гару на станцыі. Рух аднавілі ў абодвух напрамках, але без заезду на станцыю «Слуцкі Гасцінец».

дапоўнена

У 22:52 рух цягнікоў адноўлены цалкам. Лінія працуе ў штатным рэжыме.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!