Папа Римский Лев XIV. Фото: vaticannews.va
Папа Рымскі Леў XIV у аўторак перанёс аперацыю па выдаленні пухліны лёгкага. Пантыфік правёў у аперацыйнай каля 3 гадзін, сама аперацыя працягвалася каля паўтары гадзіны. Яна прайшла паспяхова без ускладненняў.
Пасля аперацыі Папа Рымскі апрытомнеў і вярнуўся ў палату. У яго дыягнаставаны рак.
“Ніжняя доля правага лёгкага была выдаленая з выкарыстаннем відэаасіставанай тэхнікі. Інтрааперацыйнае гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ адэнакарцыномы лёгкага, як і меркавалася на падставе перадаперацыйных аналізаў”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе Святога Прастола.