Фото: ГПК
Жыхар Брэста, які вяртаўся з Польшчы, паспрабаваў правезці праз мяжу беспілотнік. Лятальны апарат памежнікі выявілі ў багажніку аўтамабіля, там жа былі камплектуючыя да яго.
“Мужчына патлумачыў, што набыў яго ў падарунак дзіцяці і не ведаў, што ўвозіць яго ў Беларусь нельга. Прадметы канфіскаваныя, па гэтым факце пачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 18.38 КаАП Рэспублікі Беларусь”, — паведамілі ў ДПК.
У Беларусі фізічным асобам забаронена мець беспілотнікі. Таксама забаронены іх увоз у краіну, у тым ліку цацак.