Фото: unsplash.com
З 1 снежня доступ да музычнага стрымінгавага сэрвісу Spotify у Беларусі будзе абмежаваны. Рашэнне прыняло Міністэрства па падатках і зборах праз непагашаную запазычанасць кампаніі.
«На вялікі жаль, у Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь вымушаныя канстатаваць, што музычны сэрвіс плацельшчыка-нерэзідэнта, нягледзячы на актыўную працу з ім, не пагасіў запазычанасць перад бюджэтам Рэспублікі Беларусь па падатку на дададзеную вартасць», — паведамляе МПЗ.
Сума запазычанасці не называецца.
З 1 снежня распаўсюджванне кантэнту Spotify у Беларусь будзе спыненае, што «абмяжуе магчымасць атрымання выручкі кампаніяй-нерэзідэнтам ад беларускіх падпісчыкаў».
МПЗ параіла беларусам, якія аплацілі падпіску, звяртацца па пытаннях вяртання сродкаў у Spotify.