Пад Оршай затрымалі п’янага кіроўцу з трыма дзецьмі ў машыне

У Аршанскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі 62-гадовага нецвярозага кіроўцу, які перавозіў чатырох пасажыраў, у тым ліку траіх непаўналетніх.

Як паведамляе прэс-служба МУС, аўтамабіль Volkswagen спынілі падчас патрулявання ў аграгарадку Барздоўка. Пры праверцы дакументаў фізічны стан кіроўцы выклікаў у інспектараў падазрэнні. Медыцынскі агляд паказаў амаль 1,5 праміле алкаголю ў выдыханым паветры. Мужчыну адхілілі ад кіравання, а аўтамабіль адправілі на ахоўную стаянку.

Кіроўцу аштрафавалі на 200 базавых велічынь (9 тысяч рублёў) і пазбавілі вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў.