Изображение: Белпромпроект
Новы прамысловы парк збіраюцца пабудаваць на тэрыторыі СЭЗ «Мінск» у раёне аграгарадка Прывольны.
З 30 лістапада па 15 снежня Мінскі райвыканкам праводзіць абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі парку.
Ён будзе займаць 17,6 га. У парку пабудуюць дзевяць аднапавярховых і адзін трохпавярховы вытворчы корпус — усяго 53,25 тыс. квадратных метраў вытворчых плошчаў. Мяркуецца, што ў парку будзе працаваць 1132 чалавекі.
У ім размесцяцца прадпрыемствы, якія працуюць у галіне машынабудавання, прыборабудавання, металаапрацоўкі, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, будаўнічага комплексу і іншых.